Loomio
Thu 12 May 2016 12:29PM

Гурток беларускай мовы ў Ф

MV Mikhail Volchek Public Seen by 331

Прывет,

Я разумею, што Фаланстэр - гэта сацыяльныя гікі і беларуская мова толькі частка ідэінчычнасці гіка. Наша мора - інтэрнэт і лічбавыя тэхналогіі.

Але у мяне хваляванні не толькі з-за таго, што з беларускай мовай усё круцей скарачаецца наша мэтавая аўдыторыя. Шмат, хто нас можа проста не разумець.

Ну карацей тут такі экзестэнцыяльны выбар, або мы неяк стабілізуем свае тылы, або праз нейкі час нам трэба будзе ставіць пытанне змены мовы у Фаланстэры.

Я там напісаў загаловак пра гурток беларускай мовы. Меў на увазе, вельмі просты гурток для пачынаючых, каб парог уваходу быў мінімальны. У нас зараз два памяшкання і адно звычайна стаіць свабоднае, адзін-два разы на тыдзень мы можам зрабіць для бел грутка.

Што для гэтага тэрба? Для пачатку можам кінуць абвестку і папрасіць рэпоста у розных белмоўных групоўках па пошуку "настаўніка" валанцёра. канешне можна прадумаць, якія плюшкі. Ну калі будзе фідбэк тады запусцім працэс. Такім чынам гэта будзе наш кантрыб у нашы тылы і патэнцыйна інфраструктуру. Я думаю, што могуць знайсціся людзі, якім цікава будзе падбрымаць гэты кірунак Ф.

Карочэ. Многа букв атрымалася. Чакаю вашых думак і магчыма нейкіх больш крэатыўных ідэй =)

NB

Nikita Bobchenko Thu 12 May 2016 1:03PM

У Мовынановы на сайце шмат матэрыялаў для заняткаў. Сам карыстаюся. Так што калі распачнеце справу, можна адтуль браць інфармацыю: http://www.movananova.by/zaniatki/

SE

Svet Ermakovich Thu 12 May 2016 1:20PM

Згодна, што ёсць праблема таго, што мова сыходзіць.. А мы вырашылі яе выкарыстоўваць..
І тут - ці яе развіваць, ці не выкарыстоваць..
Мне падабавецца ідэя моўнага гуртка. тым больш, што гэта не асноўная наша спецыялізацыя, як у мовынановы, ці іншых, а мы адразу ствараем супольнасць якае узаемадзейнічае з грамадствам.. (маю на увазе, што людзі якія ходзяць на мову нанову.. могуць проста хадзіць туды але не выкарыстоўваць мову потым у жыцці..)

Я-за.. Няхай гэта будуць можа нават нефармальныя сустрэчы з нейкімі адукацыйнымі украпленіямі.. Вось

H

helaku Thu 12 May 2016 2:14PM

Мне здаецца, наадварот, беларускамоўных стала больш (плюс усялікія вышыванкі і інш.), але, можа, у мяне такое ўражанне з-за cherry picking і вузкага кола знаёмых. Увогуле, лепш было б падлічыць, напрыклад, наведвальнасць беларуска- і рускамоўных версій сайта Фаланстэра, каб зразумець, ці сапраўды мэтавая аўдыторыя так ужо скарачаецца з-за мовы. Ну ці правесці апытанне, кшталту, ці разумееце вы напісанае, і ці не хапае вам рускай версіі артыкула. Або наўпрост спытаць, якую версію сайта публіка чытае.
Ну і ўвогуле, я, напрыклад, не ведаю, якая ўсё ж мова ў Фаланстэра:))
Калі ёсць магчымасць і калі хтосьці пагадзіцца праводзіць такі клуб, то чаму б не?

A

Alexandra Thu 12 May 2016 4:08PM

  1. Калі ладзілі на Капэксе English Speaking Evening узнікала тэма па такім жа мерапрыемстве, але па-беларуску. Дыскусія на пэўную тэму з вядучым. Можна абмеркаваць.

  2. У Капэкс ёсць кантакт з адной дзяўчынай з Мовананова. Яна адкрытая для прапаноў, але для канкрэтных прапаноў. Можна напісаць, калі ўжо нейкія канкрэтныя ідэі будуць.

  3. Некалі быў вопыт камунікацыі з выкладчыцамі з філфака. Яны там ёсць вельмі крэатыўныя, актыўныя і вельмі беларускамоўныя :) Можна паспрабаваць аднавіць кантакты.

HB

Hanna Baradzina Thu 12 May 2016 5:09PM

Салют! Я хіба як Косця не бачу набліжэння драмы, якую вы апісалі, але хіба ў мяне тое самае cherry picking :) У любым выпадку, паспрабаваць спраўдзіць попыт на такі дзвіж можна, я магу падкідваць ТЭДы з беларускімі субтытрамы ці нейкія цікавыя кніжкі-спасылкі, чым яшчэ дапамагчы змагу, пакуль не ўяўляю. Цікава, ці вы сутыкаліся ўжо з рэальнымі праблемамі, калі вас нехта не разумеў праз беларускую мову?

OV

Olga Volchek Thu 12 May 2016 5:15PM

Если очень по сути: я только ЗА открытие подобного кружка на базе Фаланстера, может и сама бы посещала.

Но мне кажется, что полный переход Фаланстэра на мову - это не совсем уместно.
Т.е. лично я "не отвалюсь", но как остальные русскоязычные - еще не известно. Есть нюансы.

Короче, мнение какое-то невнятное. Еще не сформированное, видимо.

MV

Mikhail Volchek Thu 12 May 2016 5:43PM

Прывет,

дзякуй усім хто хутка мабілізаваўся на адказ... паспрабую

@hannabaradzina @helaku1 так, зараз гэтых архіпегаў счасця навалам)... па практыцы ўсё часцей пытаюць, што гэтае слова значыць, або ціпа незразумела пераключайся на рус. + калі паманіторыць навіны, трэнд вымалёўваецца. таму тут трэба стратэгічнае рашэнне, не толькі па постынгу намі інфы. але і большае выкарыстанне вакол Ф і падчас выхаду ў поле. Без тылоў, я бачу, як гэта адбываецца. Канешне трасянка гэта харашо, але за любой трасянкай класіка. хех

@olgavolchek ўжо як 2.5 гады перайшлі на беларускую мову з боку сайта. тут рашэнне: https://www.loomio.org/d/cSzGoC5E/- вядома, што яшчэ можна перавясці дакументазварот (? @namer ) але тут узнікла пытанне ў пазіцыянаванні. (1) рэсурса на дзве мовы не асабліва хапае (2) пытанне мэтавай аудыторыі і ўдзеяння на яе. (3) пытанне развіцця дыскурса (лічбавых тэхналогій, тэрміналогіі, яе тлумачэння і т.п.) Ды і справа ідзе не пра тое, што мы адмаўляем рускую мову, а пра размеркаванне рэсурсаў арганізацыі.

@alexandra асноўны запыт, гэта рэгулярныя заняткі (напрыклад, серыя 10 заняткаў, базавая беларуская мова). Так можам разам падумаць, якія заманухі зрабіць, каб было прывабна рабіць гэта менавіта у фаланстэры. прашчупай гэту глебу. у чэрвені можам пагутарыць з гэтымі людзмі. =)

зы
Добра, што назбіраўся кантэнт на мовенанове і тэдзе... так яго можна юзаць.

зызы
можа я тут у дзэн ўвайшоў. але адчуваю нейкі рубікон, які мы зараз пераходзім і яго важна абмеркаваць.

SY

Siarhei Yaumenau - 323 (П) Thu 12 May 2016 7:26PM

Складанае пытанне. З аднаго боку сапраўды большае выкарыстанне беларускай мовы фаланстэраўцамі хутчэй за ўсё адштурхоўвае некаторых. Але з іншага боку прыцягвае беларускамоўных.
Магчыма, Міха, як найбольш часта камунікуе па справах Ф. больш за астатніх бача, што не ўсе патэнцыйныя "нашы" людзі разумеюць яго.

Канешне можна паспрабаваць арганізаваць сустрэчы на моўную тэматыку. Можа быць нефармальныя. Можна пазапрашаць розных настаўнікаў з тых жа МоваНанова і іншых курсаў. Асабіста я, пэўна, не гатовы на дадзены момант падрыхтоўваць і праводзіць заняткі...

Яшчэ як варыянт не вакарыстоўваць беларускую мову прынцыпова. Калі нехта не разумее, пераключацца на рускую, асабліва калі гэта зносіны дваіх. Калі ў групе - абіраць варыянт падыходзячы для большасці. Але пры гэтым, напрыклад, той жа сайт ці пасты ў сац. сетках публікаваць пераважна на белаускай.

NB

Nikita Bobchenko Fri 13 May 2016 6:49AM

Як чалавек з боку магу дадаць, што варыянт Сяргея, пра пераважнае, але не прынцыповае выкарастанне мовы, на мой погляд, самы рэалістычны. І рэсурсы будут размеркаваны добра, і камунікацыя будзе зразумелай. Па сваім досведзе магу сказаць.
У сябе на рабоце я размаўляю на беларускай, але калі бачу, што чалавек цяжка разумее, ці ў нас пачынаецца працоўная дыскуссія, каб хутчэй вырашыць пытанне, я пераходжу на рускую. І ў выніку, цяпер на рускую я пераходжу ўсё радзей і радзей, бо людзі, размаўляючы са мной, самі мову ўзгадваюць і вучацца.
Таму калі да такога варыянта яшчэ дадаць моўныя "курсы", то спалучэнне можа сапраўды атрымацца дзейсным.