Loomio
Sun 23 Nov 2014 4:06PM

Абнаўляем апісанне мэты і місіі Фаланстэра

SY Siarhei Yaumenau - 323 (П) Public Seen by 90

Сустрэча па гэтым пытанні прайшла 23.11.
Занатавана ўсе ў вікі http://bit.ly/1vCcnoC

Прапануем далучыцца да вытачывання апісання мэты і місіі Фаланстэра. Выказвайцеся, што б памянялі ці дадалі да існуючых варыянтаў. Прапаноўвайце сваё.

Прапанова ад Света:
цель: Внедрение инновационных идей по развитию культуры, технологий, социальных связей в сообщества Беларуси.
миссия: Продвижение опенсорс идеологии, участия граждан в социальной, культурной сферах жизни общества, самоорганизации сообществ в Беларуси.

Прапанова ад Міхі:
Місія: Мы дапамагаем развіваць грамадзянскія супольнасці праз сацыяльную, культурную і асветніцкую дзейнасць.
Мэта: Стварыць аснову і умовы для устойлівага развіцця асветніцкага, грамадзянскага, культурнага боку нашага грамадства праз прымяненне лічбавых правоў, інтэграцыю інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій у жыццё людзей і супольнасцяў.
Візія: Мы разумеем, што інфармацыйныя тэхналогіі даюць шмат розных магчымасцяў для больш заангажаванага і дынамічнага грамадства. Мы верым, што грамадства можа само вызначаць правілы, па якім жыць. Мы зробім усё магчымае, каб інтэграваць інфармацыйныя тэхналогіі для дапамогі людзям мець больш рычагоў для дынамічнай і празрыстай публічнай сферы грамадства і прыняцця рашэнняў.

SE

Svet Ermakovich Sun 23 Nov 2014 5:00PM

:)

DI

Diana Ivanova Sat 29 Nov 2014 8:49PM

Посмотрела на две формулировки миссии и цели. Миссии ближе, цели - чуть дальше. Хотя сказать, что вы расходитесь кардинально, не могу.
Допустим, миссия организации - это причина и смысл ее существования, предназначение и философия, что-то, что меняется очень редко, как бы ни шло развитие организации.
Можете сделать две миссии: краткую - как слоган, "брэнд", и развернутую в несколько пунктов (как у корпораций:))

MV

Mikhail Volchek Sun 30 Nov 2014 10:56AM

Фінальны варыянт мэта:
https://by.piratenpad.de/falanster-2015

MV

Poll Created Sun 30 Nov 2014 11:13AM

Ці згодны вы з наступнымі новымі мэтай, місіяй і прынцыпамі Фаланстэра? Closed Tue 9 Dec 2014 8:04PM

Місія: Мы дапамагаем развіваць грамадзянскія супольнасці праз сацыяльную, культурную і асветніцкую дзейнасць, каб грамадства само вызначала правілы, па якім жыць.

Мэта: Стварыць аснову і ўмовы для ўстойлівага развіцця асветніцкага, грамадзянскага, культурнага боку нашага грамадства праз прымяненне лічбавых тэхналогій у жыцці людзей і супольнасцяў. Даць больш рычагоў для дынамічнасці і празрыстасці прыняцця рашэнняў у грамадстве.

Каштоўнасці:

Празрыстасць праз паляпшэнне даступнасці і сваечасовасці інфармацыі.
Удзел праз адказнасць за прыняцце рашэнняў і рэалізацыю задум.
Уключанасць праз узаемадзеянне з супольнасцямі і грамадствам.

Накірункі:

Накіроўваем валанцёрскую энергію на сварэнне матэрыялаў і практык карысных розным супольнасцям - Дапаможнік раварыста, Турнір Нефармалаў.
Выкарыстоўваючы адкрытае праграмнае забеспячэнне мы дапамагаем розным супольнасцям наладжваць унутраныя камунікацыі, адкрытае прыняцце рашэнняў - Друпал-клуб, Інструмент Удзелу.
Мы турбуеся пра захаванне адркытых і свабодных ведаў і падтрымліваем юрыдычныя інструменты, якія дапамагаюць абараняць веды ад пагроз іх цэнзураваць і закрываць - Смачная Творчасць, Вікіфікацыя.

Арыгінал тут:
http://falanster.by/be/pra_nas

Results

Results Option % of points Voters
Agree 100.0% 7 SE MV SY OV DU HB DI
Abstain 0.0% 0  
Disagree 0.0% 0  
Block 0.0% 0  
Undecided 0% 35 ЕИ NB A U DS AR Л IG A ML TB NV RP LK AP MN VB SA H

7 of 42 people have participated (16%)