Loomio
Sun 30 Nov 2014 9:04PM

Супраца з супольнасцю Кінаклуб.орг (Cinema Perpetuum Mobile)

MV Mikhail Volchek Public Seen by 204

Прывет,

На 8 снежня 19:00 запланавана сустрэча з cупольнасцю кінафестываля Cinema Perpetuum Mobile, які ладзіцца ў Беларусі.

Тэмы, якія плануем крануць: як можна сумесна супрацоўнічаць у наступным годзе для развіцця беларускіх раздзелаў Вікіпедый.

У CPM ёсць:
- медыйны патэнцыял
- фільмы і рэжысёры, пра якіх невядома у вікі.

У нас ёсць:
- веды як працаваць з вікіпедыяй
- намер спланаваннай вікі дзейнасці на 2015 год

Пішыце, хто хоча улучыцца да гэтай сустрэчы: [email protected]

Унізе можна пакідаць прапановы для супрацы.

HB

Hanna Baradzina Sun 30 Nov 2014 9:34PM

Крута! Да сустрэчы далучыцца не змагу, але кіношкі і рэжысёры ў вікі - гэта тэма!
Яшчэ я думаю потым з імі можна будзе як мінімум тэсціць мануал пра тое як рабіць свае творы пад СС :)

DI

Diana Ivanova Mon 1 Dec 2014 8:43AM

Справа добрая, але ж я таксама не змагу.
Можна спытаць, што яны думаюць пра магчымасць у артыкулы дадаваць кадры з фільмаў. Як вядома, яны ахоўваюцца АП)

DS

Dzianis Sheka Wed 3 Dec 2014 4:42AM

Што можна было б зрабіць разам:

  • намеціць план сустрэч па напаўненню вікі матэрыяламі, кшталту тыдня кіно. Здаецца, у вікі ёсьць спіс артыкулаў, якія варта зацягваць у бел вікі,
    таксама у бел вікі бракуе артыкулаў пра беларускае кіно: класічныя стужкі, рэжысераў, аператараў
    Сустрэчы можна рабіць што квартальна (раз на 3-4 месяцы.

  • сустрэчы могуць быць як майстэрня па дадаванню артыкулаў, так і па адукацыі новых людзей, якія не умеюць працаваць з вікі і жадалі б навучыцца.

  • можна абмяркаваць ці варта праводзіць сярод фільмейкераў працу, як піярыць свой фільм з дапамогай вікі ( ці карысна гэта самой вікіпедыі і адпавядае усім крытэрам артыкулаў? можа тут варта дадаць пра іншыя вікіпадобныя сістэмы кшталту kinopoisk, imdb)

  • дадаць у вікі крыніцы інфармацыі, якія зараз прысутнічаюць у супольнасці СПМ: гісторыя бел кіно, журнал-каталог фільмаў беларусьфільма, белвідэа цэнтру, выдадзеных за увесь час до 200, журнал на экранах, сайты газет, смі і гд, дзе можна знайсці інфу пра фільмы

  • дадаць у вікі інфармацыю пра фестывальны рух: якія фестывалі праводзяцца у беларусі, хто у журы, якія стужкі перамагаюць. Бел фестывалі можно дадаць і ў рускамоўную вікі, і польскую, і ангельскую, гішпанскую

  • можа стварыць старонку на баку фаланстэра (ці спм-кінаклуб.орг) пра тое, чаго не хапае у вікі пра бел кіно і пра што варта казаць.

DS

Dzianis Sheka Wed 3 Dec 2014 4:43AM

P S супольнасць у нас Кінаклуб.орг, а перпетуум мобіле -зараз яе праект (адзіны нажаль у дадзены час).

SE

Svet Ermakovich Thu 4 Dec 2014 7:43PM

Буду у панядзелак )
Дзяніс, можа твае пытанні, што датычацца вікіпедыі дадаць таксама і на вікі-форумы? :)
У апошняй тэме Міхась запрашаў вікі-рэдактараў на сустрэчу http://bit.ly/12BFwUn , http://bit.ly/1w42z73 , не ведаю, ці адгукнуліся.
Мне падаецца, добра буде абвесціць потым на форумах на якія тэмы Кінаклуб вырашыць працаваць, магчыма крытыка з іх боку буде не суровай.

MV

Mikhail Volchek Tue 9 Dec 2014 8:42AM

Прывет,

Справаздача з учорашняй сустрэчы:

  1. Удзельнічала 5 чалавек (2 Фаланстэр (Святлана, Міхаіл), 2 Кінаклуб (Ліна, Дзяніс), 1 в тарашкевіцкага раздзелу Вікіпедыі (Раман))

Цікавасці бакоў:

Вікіпедыя - цікава, каб людзі з супольнасці Кінаклуба і сімпатызуючыя дадаіл артыкулы ў Вікіпедыю. Раскрывалі шэраг пытанняў датычна знакамітых беларускіх рэжысёраў і гісторыі кіно.

Кінаклуб - цікава раскрыць з'явы і інфармацыі пра маладых рэжысёраў, якія ўдзельнічаюць у фэстывалі, а таксама больш разгорнута напісаць пра фэст.

Фаланстэр - цікава, актывізацыя працэса стварэння кантэнта (тэкст, фота, відыё) пад свабоднымі ліцэнзіямі мясцовымі і тэматычнымі супольнасцямі.

  1. Падымаліся пытанні 2.1. Значнасці артыкулаў. 2.2. Ведання тарашкевіцы.

Пытанні не абмяркоўваліся, але варты разгляду на дадатковых сустрэчах.

3. Прапановы

3.1 ад Кінаклуба:
*Гатовы прадаставіць кнігі для воркшопаў
*Зрабіць неабходныя ксеракопііі матэрыялаў для артыкулаў.
*Магчыма запрасіць адмысловага кінадаследчыка(?)

3.2. ад Фаланстэра:
*Заняцца пошукам памяшкання
*Забяспечыць інет, праектар.
*Падзяліцца вікі-ведамі з удзельнікамі
*Падрыхтаваць анонс і праграму.

3.3. ад Вікіпедыі
*сумесны удзел у мерапрыемствах
* ...

4.Чаму новым людзям можа быць цікава прыйсці на Вікі-дзень:
*Даведацца філаcофію кіно падчас лекцыі апантанага кінадаследчыка.
*Атрымаць веды, як працаваць з Вікіпедыяй
*Знаёмствы з іншымі
*...

5.1. Існуе канал у Ютубе з беларусікмі фільмамі (Ліна расшарыць).

Бліжэйшыя падзеі для вікі актыўнасці і даследвання каля кіношнай суполь пасля студзеня)
насці:
5.2. 11-15 снежня DIY фільм фэст
5.3. 23 снежня - дзень кінематографа
5.4. 17 - кіна падзея (Ліна трэба удакладненне)
*магчымы анкетаванне, улёткі, майстарклас.

6.Кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile мае адбыцца 11-19 красавіка 2015. (падрыхтоўка

7.Прапановы па фармату магчымых публічных мерапрыемстваў:
7.1. Майстар клас для зацікаўленых ўдзельнікаў супольнасці Кінаклуб.орг
7.2. Тыдзень беларускага кіно ў Вікіпедыі. + 7.1 або +7.3
7.3. Дзённае (3-4-... гадзін) мерапрыемтсва падчас фестываля кіно.
7.4. Шэраг падзей у рэале (лекцыя, майстар клас, ...)? Кшталту Вікіпедыя і гісторыя кінематографу.
7.5. Вікі хакатон

8.Прапановы па часу: Люты, пачатак сакавіка, красавік, травень, верасень, лістапад.

Вынік. Пакуль удзельнікі сустрэчы не сыйшліся на канкрэтным фармаце і часе. Прапановы сустрэчы:

*абмяркоўваць фармат да 25 студзеня 2015 (магчыма раней).
*выкарыстоўваць гэту лумія старонку для адкрытага абмеракавання.

*кінаклуб перадае вікіпедыстам актуальны спіс тэм для напісання артыкулаў.
*фаланстэр працягвае даследванне і сумаўленне з супольнасцямі па магчымых фарматах і датах узаемадзеяння.

Калі што не адзначана або не дакладна напісана, дадавайце

MV

Mikhail Volchek Tue 9 Dec 2014 9:15AM

Прапановы ад Вольгі Сітнік (адмін, вікі, афіцыйны)

[12:08:33] olya_sitnik: я б на першы час хутчэй хацела ад кінаклуба пашырэнне ўжо існуючых артыкулаў і даданне ў іх спасылак на аўтарытэтныя кінакрыніцы
бо з новымі артыкуламі ад новых удзельнікаў, патрэбна шмат працаваць, ну ці трэба шмат працаваць з новымі ўдзельнікамі
у тым ліку і ў галіне значнасці асоб і падзей для Вікіпедыі

практыка паказвае, што ў падаўляльнай колькасці нашых артыкулаў па тэматыцы кіно і блізкіх тэмах ці наогул крыніцы няма, ці карысталіся ўніверсальнымі энцыклапедыямі (БСЭ, БЭн і г. д.), як раз чалавекаў, якія будуць шчыльна працаваць з вузкатэматычнымі крыніцамі, вельмі не хапае. У тым ліку і сканавання і дадання ў Сховішча выяў. А там немаленькі кавалак таксама намалёўваецца.

Л

Лина Tue 9 Dec 2014 9:43AM

17 снежня - дзень беларускага кіно - 19.00, Незалежнасці 47

канал у юцюбе - гэта я пераацаніла, там не цалкам фільмы, а кавалкі -https://www.youtube.com/user/BssrOnline

MV

Mikhail Volchek Thu 5 Feb 2015 1:49PM

Прывітанне,

@dzianissheka @302

Па сённяшняй сітуацыі. Мы у прынцыпе гатовы вікіфікавацца падчас фэсту CPM. Але разумеем, што вы будзеце вельмі заняты і магчыма не да такіх мерапрыемтсваў. Тады насамрэч можам вызначыць іншыя месяц і дату.

Можаце паглядзець, як прайшла вікіфікацыя Гародні.
http://falanster.by/be/news/vikifikacyya-garodni
У прынціпе нешта такое мы і прапаноўваем зараз. З вашага боку патрэбна будзе толькі інфармацыйная падтрымка, калі вы вырашыце, што такі івэнт можа узмацніць CPM фэст, пішыце таксама.

DS

Dzianis Sheka Tue 17 Feb 2015 8:56AM

@rizoma дадаў вас у расклад, папярэдне - 14 00 нядзеля, 13 красавіка
https://docs.google.com/document/d/1z97b0wepABYt2E4TMMzelVhE3CevtDWXjoQlC0SCqhE/edit

Калі жадаеце у іншы дзень, час - пішыце

Load More