Loomio
Fri 23 Oct 2015 6:22PM

Удзел у фестывалі "splash.by"

MV Mikhail Volchek Public Seen by 282

Прывет,

Тут прыйшла прапанова паўдзельнічаць у фестывалі Сплэш, якія адбудзецца у наступным летам у жніўні, 2016 і будзе працягвацца два дні.

Вашы думкі. Як варта удзельнічаць? Якую праграму прапануем?

MV

Mikhail Volchek Fri 23 Oct 2015 6:23PM

Падшываю таксама файл, у якім больш дэталяў па самаму фэсту і іх прапанове

СZ

Сhristina Zelenko Sat 24 Oct 2015 3:04PM

Думаю, трэба паўдзельнічаць. Калі ў іх усе атрымаецца - будзе добрае мерапрыемства для моладзі і выдатны шанец для нас прыцягнуць увагу і заявіць аб сабе.

З нагоды праграмы трэба падумаць, так як там ва ўсіх будзе свая палатка, як я разумею, і ў ей увесь дзень, што-то павінна адбывацца.

Можа, што-то падобнае зрабіць як на маладзежным кiрмашы?
Зрабіць пару майстар-класаў, паказаць, як усе працуе на месцы.

HB

Hanna Baradzina Sun 25 Oct 2015 3:34PM

Салют! Мы з Адукацыяй вырашылі пакуль пагадзіцца, калі што наша @volhaturlo будзе сустракацца з арганізатарамі заўтра (панядзелак 26га) увечары, можаце з ёй скантактавацца потым.

H

helaku Sun 25 Oct 2015 7:36PM

Як варыянт, можна яшчэ і мэш-сетку падняць (прапіярыць так кажучы тэнхнічны бок). Аднак гэта залежыць ад колькасці ўдзельнікаў з боку Фаланстара, бо для яе разгортвання таксама патрабуюцца людскія рэсурсы. Калі падымаць сетку, то тады трэба вырашыцца (можна ў оргаў запытаць, які фармат ім патрэбен) з яе тапалогіяй.

MV

Mikhail Volchek Sun 25 Oct 2015 9:41PM

@hannabaradzina як разумею, вы плануеце асобну аплатку замуціць, так? Можам падумаць, як скааперавацца. Ага дзякуй, што напісала пра дату. Цікава пра канву размовы даведацца. Яны дарэчы у лісце нам пакінулі, што хочаць праз тыдзень з зацікаўленымі убачыцца.

@helaku1 у прынцыпе валанцёраў на дзень-два мы знойдзем. я думаю, што мы можам мысліць сетку не толькі праз оргаў але і праз патрэбы аудыторыі, або што мы хочам паспрабаваць з патэнцыйнай аудыторыяй зрабіць у дачыненні да мэша. Наогул такі думкі можа уцягнуць аркамітэтэт у сумеснае праектаванне і разгортванне, каб не атрымалася, што мы як правайдэр там =) Што думаеш на гэты конт?

@hristinazelenko можаш напісаць, як вы рабілі на маладзёжным кірмашы? Патлумач, што маеш на ўвазе "як усё працуе"?

Дарэчы, хто гатовы ад Фаланстэра схадзіць на арг.сустрэчу Сплэш.бай?

H

helaku Mon 26 Oct 2015 7:22AM

Каб мысліць праз патрэбы аўдыторыі, трэба дзесьці знайсці яе меркаванне на гэты конт:) Пакуль я бачу працу только з оргамі. Ну і да, канешне, даведацца меркаванне апошніх аб мэце сеткі, як яны бачаць яе і інш.

VT

Volha Turlo Mon 26 Oct 2015 7:06PM

@rizoma @svet дзялюся з вамі сваімі ўражаннямі пасля сустрэчы, калі пра што не напісала - пытайце

  1. Месца і час: папярэдне Лошыцкі парк, сярэдзіна жніўня, але можа быць і чэрвень/ліпень - гэтыя пытанні вырашацца цягам месяца, пажаданні ўлічваюцца

  2. Калі мы выступаем у якасці саарганізатараў, нам прапануюць 3 варыянты, чым заняцца:

  3. PR мерапрыемства (найбольш вострае і “правісаючае” пытанне)

  4. Праца з арганізацыямі-удзельнікамі (узгадненне і дапамога з праграмай)

  5. Дапамога на месцы з усталяваннем камунікацый і інфраструктурай
    Калі мы вырашаем быць саарганізатарамі, вырашыцца патрэбна цягам 7-10 дзён

  6. Калі мы проста ўдзельнікі:
    *вырашаем цягам месяца (папярэдне)
    *вясной падпісваецца дамова, пасля гэтага членскі ўнесак у выпадку адмовы ад удзелу не павяртаецца
    *праграма нашай “палаткі” абавязкова ўзгадняецца з арганізатарамі, пасля чаго аніякія істотныя змены не вітаюцца :)

  7. па фармату, здаецца, абмежаванняў няма

  8. У камандзе арганізатараў зараз 5 чалавек, літаральна тыдзень таму яны зарэгістравалі арганізацыю “Офіс 24”. Ва ўзгадненні мерапрыемства з уладамі ім будзе дапамагаць “ліга дабрачыннай працы моладзі”. На этапе ўзгаднення яны падаюць спіс арганізацый, якія плануюць удзельнічаць, а пазней і саму праграму мерапрыемства па кожнай “кропке”. Тут, зразумела, могуць быць пытанні пра “непажаданыя” і незарэгістраваныя арганізацыі

  9. Бюджэт: плануюць займацца краудфандынгам праз ulej і іншыя пляцоўкі, звяртацца да бізнес-сферы. Тут бачу шмат амбіцый, але кажуць, што нейкія папярэднія дамовы ўжо ёсць
    План “Б” на выпадак праблем з фінансаваннем і інш не разглядаюць :)

  10. Хто ўжо пагадзіўся з НДАшнікаў - Фіяльта, БАСС, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі (ці офіс прасоўвання ініцыятыў - заблыталася :)), Ліга і інш. Пра СМІ і бізнес канкрэтных прыкладаў не пачула

  11. Пра гэтую лічбу ў 3000 - кажуць, падобныя фэсты ў Эстоніі збіраюць па 10 тыс. і ў сур'ез арыентуюцца на такую колькасць удзельнікаў

Маё агульнае ўражанне: плануюць зрабіць мерапрыемства “з размахам”, але з чалавечымі і фінансавымі рэсурсамі пакуль пытанне.

SE

Svet Ermakovich Tue 27 Oct 2015 9:40PM

@rizoma
магу схадзиць на сустрэчу, тольки напишыце кали што и зраблю справаздачу потым

Як ідэя - зрабіць мэш паміж палаткамі, якія будуць у адукацыі, у айсік..
..можна яшчэ падумаць.
(были крэаціўныя ідэі з лаўкамі, паміж якімі быў бы мэш)

@hannabaradzina @volhaturlo @helaku1 @hristinazelenko

Можна глядзець на іх падрыхтоўку, супрацоўнічаць, і па ходу будзе бачна, на колькі яны пацягнуць.

MV

Mikhail Volchek Wed 28 Oct 2015 7:19PM

@svet добра, тады схадзі ад Фаланстэра, пасля напішы штосці як Вольга зрабіла.

Можам увайсці ў аргкамітэт як вэб суарганізатары =) Замуцім ім сайт + можам тэхнічныя пытанні дапамагаць вырашаць. Думаю, што па ралях яшчэ у іх слабая дэталізацыя з кожным месяцам будзе прыбаўляць =)

На мэйл павінен пыйсці іх адказ

SE

Svet Ermakovich Mon 2 Nov 2015 8:12PM

@rizoma @hannabaradzina @volhaturlo @helaku1 @hristinazelenko

прывітанне
Схадзіла на сустрэчу з Машай з арганізатараў.
Што яшчэ даведалася?

  1. Назваліся яны па ангельску, бо прынялі рашэнне у суполцы оргаў, што на беларускай - негатыўная канатацыя і асыцацыі з апазіцыяй, на рускай - зусім не спадабалася ім. Але у прынцыпе, яны гатовы пераглядаць назву і яе ужыванне.

  2. Арганізацыі, якія ўжо жадаюць быць у арг камітэце:
    Цэнтр развіцця студ ініцыятыў, Фіяльта, Ліга працы з моладзю.., нейкая нядаўна зарэгеная арганізацыя інвалідаў-калясачнікаў.
    З тымі арганізацыямі, якія плануюць толькі ўдзел- думаюць падпісваць дамову, каб арганізацыя адказна паставіліся да справы.

  3. Віртуальнае прастранства для іх супрацы орг-камандай - гугл дыск, трэлла, тэлеграм дыялогі.
    Тут яны адкрыты да прапановаў..
    Прапанавала ім, як варыянт - мейл-ліст(группу).
    Першую сустрэчу партнёраў плануюць офлайн.

  4. Праца з валанцёрамі:
    Пакуль дакладную працу не спланавалі, бо іншыя дзеянні у прыарыцеце.
    Ёсць ідэя, каб колькасць валанцераў аказвала інфа-падтрымку на самім фэсце.

  5. Распачалі кампанію краўдфандынгу на уліі,ужо ёсць першыя поспехі, але ёсць і складанасці (накшталт, калі чалавек хоча кінуць грошы, а картка не падлючана да інтарнэт-банкінгу.. тады кінуць не атрымаецца)
    Збіраюць мінімальную суму 43 млн бел руб

  6. Бліжэйшым часам плануюць ехаць у Лошыцкі парк і дамаўляцца з адміністрацыяй партка па правядзенню.

Магчымая супраца з Фаланстэрам:

  • Ад нас прапанавала, што мы зробім сайт.
    Іх у першую чаргу зацікавіў накшталт аднастранічны сайт. Спыталі, колькі часу можа заняць стварэнне?
    У ніх ёсць дзяўчына, якая хацела ім рабіць сайт і мы можам з ёй скантактавацца, каб разам папрацаваць.
    Марыя скіне яе кантакт на пошту.

  • Я распавяла ёй пра мэш сетку, і пра ІТ палатку, якую мы можам трымаць. Ёй спадабалася.
    Па сетцы і прыладах:
    яна прапанавала што добра мець месца-сэрвіс, куды людзі могуць пісаць пытанні, калі што не ведаюць..

  • У іх ёсць ідэя запрасіць розных паспяховых праграммераў на фэст і стартапераў.., накшталт, якія выігралі конкурсы гугла.. і як варыянт такія чувакі могуць рабіць прэзентацыя у нашай палатке, ці не яны дакладна.. а накшталт. Гэта іх прапанова.
    Тут я сказала, што мы за опэнсорс, таму можна над гэтым падумаць, і добра калі чувакі будуць на нашай хвалі, а не гугла:)

  • Калі у іх будуць сродкі, то яны змогуць раздабыць генератар для электрычнасці.

Увогуле, пазітыўна.

Load More