Loomio
Wed 28 Jan 2015 9:21PM

Вікі конкурс

MV Mikhail Volchek Public Seen by 173

Тут напісаў адзін чэл. Хоча падзяліцца невялікім прызам для конкурсу артыкулаў у тарашкевіцкую вікі. Лаканічна яго алгартым выглядае так:

"1 варыянт. Я пералічваю грошы на ваш рахунак. І вы ладзіце конкурс. 2 варыянт. Вы публікуеце паведамленьне на форуме http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/вікіпэдыя:Форум а потым я сам падводжу вынікі".

Пару пытанняў адказаў:
Як ты ставішся да пэўнага тэматычнага тыдня напрацягу якога будуць набірацца артыкулы?
- Я разлічваю на месяц, бо за тыдзень зрабіць добрую працу нерэальна
Напрыклад так. Як будзе выглядаць працэдура выбару лепшага артыкулу. Самі вікіпедысты абіраюць, або ты хочаш сам лепшага вызначыць?
- Па памеры. досыць аб'ектыуна

Што думаеце на гэты конт, якія пытанні прапановы ў вас ёсць?

DU

Jarash Thu 29 Jan 2015 7:10AM

Гэта была мая ідэя.
Паколькі аб'яўлены Конкурс ВікіВясна-2015 ВМЦіУЭ, мяркую, што можна не праводзіць асобны конкурс, а аб'яднаць іх і уручыць узнагароду пераможцу (або аднаму з іх, калі іх будзе некалькі).

HB

Hanna Baradzina Fri 30 Jan 2015 8:23AM

Прывітаньне! Ідэя падтрымаць ВікіВясну - добрая! @jarash Можна тады абмеркаваць, ці гэта будзе ўзнагарода пераможцу, ці аднаму зь іх, ці асобная нейкая намінацыя.
Я б прапанавала варыянт аднаму зь пераможцаў, або таму, хто напіша на найменш распрацаваную тэму, бо, здаецца, галоўны пераможца паедзе на вялікую ВМЦіУЕ сустрэчу.

DU

Jarash Fri 30 Jan 2015 10:09AM

Ну значыць другая узнагарода за лепшы артыкул прысьвечаны любой паўднёваславянскай краiне. Калi гэта i будзе галоўны пераможца, то другi ўдзельнiк па аб'ёме ўнёску.

MV

Mikhail Volchek Thu 5 Feb 2015 1:42PM

@jarash

Прапанова як дзейнічаем:
1. У весну мы прапануем уключыць прызавы фонд ад Фаланстэра пераможцу вікі вясны.
2. Вызначаць пераможцаў будзе вікі супольнасць.
3. Мы прадстаўляем прыз на перададзеную табой сумму пры ўзнагародзе. Кажам, што прыз прафінансаваны тваё імя прозвішча і дадаем яго ў нашы фінальныя рэлізы.

Такі алгартым падыходзіць?

@hannabaradzina, гатова арганізаваць намінацыю, па якой будзе узнагароднаы пераможца? і вызначыць гэтага пераможца?

DU

Jarash Thu 5 Feb 2015 2:52PM

усё падыходзiць

HB

Hanna Baradzina Fri 6 Feb 2015 7:50PM

@rizoma @jarash як наконт намінацыі за артыкул на найменьш распрацаваную тэму па адной з краін рэгіёну?
@jarash пры жаданні, можна звузіць да паўднёвых славян

гатова зарганізаваць намінацыю, калі вызначымся з канкрэтнай тэмай, пераможцу можна тады будзе вызначыць паводле ўнікальнасьці і аб'ёму артыкула, што скажаце?

DU

Jarash Fri 6 Feb 2015 9:48PM

Там будзе амаль немагчыма вызначыць, якая тэма найменьш распрацаваная. Звужаць не трэба. гэта я спачатку не разабраўся, падумаў, што конкурс будзе праводзiцца толькi сярод славянскiх краiн. Так што нiчога не звужаем.

RP

Raman Patapczuk Tue 24 Mar 2015 8:49AM

@Jarash: вы зможаце быць у складзе журы?

DU

Jarash Tue 24 Mar 2015 8:55AM

змагу

RP

Raman Patapczuk Tue 24 Mar 2015 12:56PM

Запісаў вас у склад журы.